wd wp Пошук:

Сяргей Леанідавіч Мікель

Сяргей Леанідавіч Мікель (нар. 10 мая 1992, Слабада) — беларускі акцёр балету, балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Біяграфія

Сяргей Мікель нарадзіўся ў в. Слабада, Мёрскага раёна ў сям’е рабочых. З дзяцінства вучыўся харэаграфіі ў Верхнядзвінскай школе мастацтваў[2].

З 2008 па 2012 навучаўся ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў, спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастацтва» (курс В. Б. Мацук);, у 2012—2017 студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Харэаграфічнае мастацтва. Рэжысура» (клас Народнага артыста СССР, прафесара В. М. Елізар’ева).

З 2017 года ў трупе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Сям’я

Бабуля Сяргея Мікеля — Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявала ў фальклорным гурце «Іставіца». Прадзядуля граў на скрыпцы, прабабуля — на балалайцы.[3]

Пастаноўкі

Аўтарскі вечар сучаснай харэаграфіі «Анатомія танца» (2016); балет «Вішнёвы сад» (2017); мюзікл «Лятучы карабель» (2017); балет «Тытанік» (2018); балет «Джэймс і Персік-велікан» (2019).

Узнагароды

і іншыя

Зноскі

  1. Сайт БДАМ(недаступная спасылка)
  2. Мова танца — самая праўдзівая праява чалавека
  3. Сяргея Мікеля сёння называюць другім Елізар’евым
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слабадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі