wd wp Пошук:

Сяргей Лазаравіч Рогач

Сяргей Лазаравіч Рогач (1891 — не раней за 1927) — беларускі дзеяч. Удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.

Пад час Слуцкага паўстання камандаваў 2-й кампаніяй (ротай) Першага Слуцкага палка ў чыне падпаручніка.

Пасля паўстання ў сакавіку 1921 года прыбыў з салдатамі ў Дарагужскі лагер інтэрнаваных (Холмская губерня).

З-за ўзмоцненай агітацыі супраць выбараў у Віленскі Сойм у ночы з 19 на 20 студзеня 1922 года арыштаваны польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіх актывістаў. Знаходзіўся ў вязніцы. Дзякуючы ціску Літвы ў лютым 1922 года перададзены літоўскаму боку. Пасля выдалення з Вільні спачатку жыў у Літве. У 1923 годзе навучаўся ў Празе на агранамічным факультэце Вышэйшай тэхнічнай школы.

У 1927 годзе з’ехаў у СССР. Далейшы лёс невядомы.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Першы Слуцкі полк
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»