wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Выскварка

Сяргей Георгіевіч Выскварка (нар. 11 ліпеня 1971; в. Пласток, Любанскі раён, Беларусь) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог.

Біяграфія

Сяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям’і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. Скончыў Пластокскую сярэднюю школу. З 1991 года працаваў у дамах культуры Любаншчыны. У 1996—1998 гг. праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў горадзе Стараканстанцінава ва Украіне. З 1999 года спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Верабейкі» (створаны ў 1993 годзе)[1]. У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўніверсітэта культуры (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ). Цяпер працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры.

На ніве фальклору

Сяргей Выскварка даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя «Гасцявыя кірмашы», абрад «Спальванне русалкі». Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклору[2]. Сяргей Выскварка на працягу многіх гадоў праводзіць майстар-класы традыцыйных танцаў. З’яўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца» (арг. Н. Кухарэнка).

Вядучы шматлікіх свят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна — 2000» (горад Салігорск), Рэспубліканскае свята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш.[1]

Сям’я

Жанаты з Валянцінай Бубіч. Мае сына Арцёма (1998 г.н.) і дачку Арыну (2005 г.н.).

Бібліяграфія

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А капэла — Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл. — С. 290.
  2. Беларускі танцавальны фальклор: Методыка працы з дзіцячым фальклорным калектывам / С. Г. Выскварка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 84 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў