wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Авакумаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авакумаў. Сярге́й Гео́ргіевіч Аваку́маў (1 мая 1933[1] — 21 лістапада 2014[2], Мінск, Беларусь) — беларускі гандбольны трэнер, майстар спорту СССР (1967), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік беларускага гандболу[2].

Біяграфія

Скончыў фізкультурны тэхнікум. Навучаўся ў Кіеўскім інстытуце фізкультуры, выступаў за мясцовы СКІФ у чэмпіянаце УССР і СССР. Двухразовы чэмпіён Украіны[3] (1954—1955).

Увесну 1956 года перавёўся ў БССР. Тут паралельна з вучобай у БПІ выкладаў у Інстытуце фізічнай культуры гандбол, якога пакуль у Беларусі не існавала.

Дзякуючы яго намаганням у БССР упершыню ў 1956 годзе з’явіліся гандбольныя каманды (тады яшчэ развіваўся палявы гандбол — 11×11 чалавек). У наступным годзе каманда Авакумава «Буравеснік» заняла ў чэмпіянаце СССР 12-е месца з 15. Быў арганізаваны таксама чэмпіянат БССР, у якім удзельнічалі 20 мужчынскіх і 7 жаночых каманд[3].

У 1956—1966 — гульнёвы трэнер мужчынскай і трэнер жаночай зборнай БССР. У 1956—1959 — трэнер ім жа створанай жаночай каманды БПІ[4]. 1957—1970 — старшыня Федэрацыі гандболу БССР. 1961—1975 — трэнер жаночай каманды «Эканаміст» («Тэхнолаг»)[3].

У 1959 годзе адабраў найлепшых беларускіх ігракоў у новы клуб «Палітэхнік». У 1974 годзе гэтая каманда была перададзена пад шэфства клуба арміі і атрымала назву «СКА». Яе трэнерам стаў вучань Авакумава Спартак Мірановіч.

8 чэрвеня 2011 года выйшаў на пляцоўку за ветэранаў СКА падчас гандбольнага марафону[1].

Падрыхтаваў мноства гандбалістаў, 22 майстроў спорту СССР, заслужаных трэнераў СССР (Спартак Мірановіч і Віктар Косінскі) і БССР (А. Брыцко, Д. Рэзнікаў, І. Ценін, А. Залеўскі, Э. Бабровіч, В. Чайнікаў)[3].

Зноскі

  1. 1 2 1 мая 1933 года родился Сергей Аввакумов(руск.) . Гандбол. Tribuna (1 мая 2013). Праверана 18 верасня 2015.
  2. 1 2 Не стало патриарха белорусского гандбола С.Г. Аввакумова(руск.) . Беларуская федэрацыя гандболу (21 лістапада 2014). Праверана 18 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 Гандбол. Патриарх белорусского гандбола Сергей Аввакумов скончался на 82-м года жизни(руск.) . Лента новостей. Прессбол (21 лістапада 2014). Праверана 18 верасня 2015.
  4. Гандбол (женский)(руск.)  (недаступная спасылка). Физкультура и спорт. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 18 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Гандбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра гандбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Гандбалісты Беларусі