wd wp Пошук:

Сяргей Гаўрылавіч Шыманскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыманскі. Сяргей Гаўрылавіч Шыманскі (руск.: Сергей Гаврилович Шиманский; 1898, Сувалкаўская губерня — 1972) — савецкі фатограф.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Сувалкаўскай губерні (цяпер Польшча) у сям’і памочніка настаяцеля Сувалкаўскага Успенскага сабора. З 1914 па 1920 г жыў ва Уладзіміры, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1922 годзе паступіў у Харкаўскі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у дзіцячай камуне ў Макаранкі[ru], навучаючы бездаглядных дзяцей мастацтву фатаграфіі, догляду і рамонту за фотатэхнікай. На базе гэтай камуны быў створаны знакаміты Харкаўскі завод фотаапаратаў ФЭД[ru].

Некалькі гадоў правёў ва ўкраінскай навуковай экспедыцыі ў Цэнтральны Цянь-Шань. Выпусціў кнігу «Фота у падарожжы» (Масква. «Мастацтва», 1937 г.), якая была дапаможнікам па фатаграфіі для турыстаў. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. У сакавіку 1943 г. быў прызначаны спецыяльным фотакарэспандэнтам Міністэрства ваенна-марскога флоту СССР[ru]. З камандзіровак у абложаны Ленінград, на Чудское возера, у Талін, Рыгу, раён Будапешта прывозіў сотні негатываў.

З 1947 года працаваў у Галоўным упраўленні аховы помнікаў архітэктуры. Здымаў Ленінград, Мінск, Сярэднюю Азію, Прыбалтыку. Яго працы публікаваліся ў серыі «Архітэктурныя помнікі ў мастацкай фатаграфіі» (руск.: Архитектурные памятники в художественной фотографии), выдаваліся наборы краявідных паштовак з яго фотаздымкамі. Пазаштатны фотакарэспандэнт часопіса «СССР на будоўлі[ru]», ТАСС.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фатографы СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сувалкскай губерні