У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Каваленка (нар. 10 мая 1984, Чарнігаў, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.
У маладосці апынуўся ў турынскім «Ювентусе», аднак не згуляў ніводнага матча за асноўную каманду. Потым трапіў у Бельгію, дзе спачатку стала забіваў, але потым яго эфектыўнасць панізілася. У 2008 годзе вярнуўся ва Украіну, потым два гады паспяхова гуляў у Беларусі за жодзінскае «Тарпеда» і бабруйскую «Белшыну». Сезон 2011 правёў у аматарскім клубе «Палессе» на Украіне. У лютым 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам».
У сакавіку 2013 года ў чарговы раз вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Сумы»[2]. Пазней гуляў за «Палтаву», але ў жніўні 2013 года пакінуў гэты клуб[3]. У 2016—2017 гадах гуляў у чэмпіянаце Чарнігаўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.