wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Абадоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абадоўскі. Сяргей Віктаравіч Абадоўскі (10 чэрвеня 1950, Магілёў  — 23 сакавіка 2003, Магілёў) — беларускі праваабаронца, прафсаюзны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. З 1968 года па 1977 год (за выключэннем гадоў тэрміновай вайсковай службы з 1968 па 1970) вучыўся ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (атрымаў кваліфікацыю — інжынер-механік). У 1996 годзе паступіў, і ў 2000 скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства» з прысваеннем кваліфікацыі «юрыст».

З 1967 года па 1968 год працаваў рабочым у Магілёўскім вагонным дэпо. З 1971 года па 1990 год працаваў на рабочых і інжынерна-тэхнічных пасадах на магілёўскім заводзе «Строммашына». З 1990 года па 1993 год — радыёмеханік па рамонце тэле-радыёапаратуры ў магілёўскай фірме «Гарант». У 1993 годзе быў абраны на пасаду Старшыні Магілёўскай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларусі, дзе працаваў да 1999 года. З 1997 года працаваў юрыстам Свабоднага прафсаюза Беларускага.

З 1998 года — намеснік старшыні магілёўскага аддзялення Беларускага Хельсінкскага камітэта. Быў стваральнікам, і ў 1998—2003 гадах — дырэктарам грамадскага аб’яднання «Магілёўскі праваабарончы цэнтр». У 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў Свабоднага прафсаюза Беларусі (у далейшым — Свабодный прафсаюз Беларускі, СПБ), дзе працаваў на розных пасадах (старшыня пярвічнай арганізацыі СПБ фірмы «Гарант» з 1992 года па 1993 год, старшыня абласной рэгіянальнай арганізацыі СПБ з 1993 года па 1999 год, сябра Рэспубліканскай Рады СПБ з 1992 года па 2000 год).

У якасці трэнера праводзіў шматлікія семінары з актывістамі і лідарамі НУА, прафсаюзаў і палітычных партыяў па тэмах «Савет Еўропы і правы чалавека», Юрыдычная абарона сябраў прафсаюзаў", «Вядзенне калектыўных перамоваў», «Агульныя прынцыпы маніторынгу правоў чалавека», «Працэдуры прыватных зваротаў у Камітэт ААН па правах чалавека», «Права грамадзянаў пры затрыманні», ды іншых. Кіраваў і ўдзельнічаў у праграмах, што праводзіліся Магілёўскім праваабарончым цэнтрам: «Праваабарончая грамадская прыёмная», «Развіццё Магілёўскага праваабарончага цэнтру», «Маніторынг судовых працэсаў у судах г. Магілёва», «Абарані сябе сам». Удзельнічаў у выдавецкай дзейнасці МПЦ, быў ініцыятырам выдання «Шэрай кнігі», прысвечанай працы судоў у г. Магілёве.

Пахаваны на Грузаўскіх могілках у Магілёве.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Грузаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка