wd wp Пошук:

Сяргей Васільевіч Тарасевіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасевіч. Сяргей Васільевіч Тарасевіч (24 ліпеня 1949, в. Ляўкі, Пружанскі раён — 23 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Працоўную біяграфію ён пачаў у 1968 годзе шафёрам калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна[2].

Пасля службы ў радах Савецкай Арміі. У 1970—1983 гадах у тым жа калгасе прайшоў шлях ад інжынера па тэхніцы бяспекі да старшыні калгаса. У 1983 годзе быў прызначаны дырэктарам саўгаса «Савецкі» Пружанскага раёна, а з 1989 па 1998 гады займаў пасады Пружанскім райвыканкаме. З 1989 па 1994 гады ён быў старшынёй Пружанскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1994 па 1998 — старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[2].

З 1999 па 2003 гады працаваў генеральным дырэктарам прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Фермерская гаспадарка „Ніва“». З 2003 па 2009 ён узначальваў Пружанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2009 года на пенсіі[2].

Памёр 23 сакавіка 2021 года[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За вайсковую доблесць», Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР[2].

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 https://pruzhany.net/pamyat.html
  2. 1 2 3 4 5 23.03.2021г умер бывший Председатель Пружанского райисполкома, Почетный гражданин Пружанского района Архівавана 9 мая 2021.
  3. Прысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» Архівавана 17 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна
Катэгорыя·Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Асобы