У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубовік. Сяргей Валянцінавіч Дубовік (16 жніўня 1952, в. Крыніца, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2006).
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (кваліфікацыя «Настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры», 1975), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Эканаміст-менеджар», 1996).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (Інстытут журналістыкі, кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі, загадчык кафедры, у 2005—2018 — дырэктар Інстытута).
Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя СМІ ва ўмовах трансфармацыі грамадства.
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» 3 ступені, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2004).