wd wp Пошук:

Сяргей Анатолевіч Гоцманаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Гоцманаў (27 сакавіка 1959, в. Карасун, Казахская ССР, СССР) — беларускі футбаліст, які іграў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).

Кар’ера

«Дынама» Мінск

У 1979 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Зборная СССР

Свой першы міжнародны матч ён сыграў супраць Фінляндыі 15 мая 1984 года, другая міжнародная сустрэча адбылася 2 чэрвеня 1984 года, калі зборная СССР іграла супраць Англіі на стадыёне «Уэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Еўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрландам з лікам 0:2.

Пад час гульні за «Дынама» Мінск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам года ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.

У Англіі

У лютым 1990 года Гоцманава запрасілі ў англійскі клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжання ў клубе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў клас, калі абыграўшы брамніка перад забіццём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але не змог перабіць прапанову «Саўтгемптана» і футбаліст перайшоў у «Саўт».

Гульня ў «Саўгемптане» не склалася, за ўвесь сезон 1990 года Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.

Позняя кар’ера

У верасні 1991 года Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе сыграў адзін сезон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаннем у Мінск, дзе быў запрошаны ў клуб «Дынама-93».

Пасля распаду СССР ён сыграў тры гульні за зборную Беларусі, сыграўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 года супраць зборнай Украіны з лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клуб «Мінесота Тандэр».

Яго жонка Вольга была трэнерам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудберы (Мінесота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандр Гоцманаў, іграў у «Каларада Рэпідс», перад пераходам у «Мінесота Тандэр».

Зноскі

  1. Sergey Gotsmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Саўтгемптан
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай СССР па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Галешэр
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінесота Тандэр
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Майстры спорту СССР міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы