wd wp Пошук:

Сяргей Аляксеевіч Рутэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рутэнка. Сярге́й Рутэ́нка (нар. 29 жніўня 1981, Прывольны, Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, у мінулым меў таксама славенскае і іспанскае грамадзянства. Улетку 2009 года стаў найдаражэйшым гандбалістам свету праз заключэнне з іспанскай «Барселонай» кантракта сумай 1,2 млн еўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. еўра[1].

Кар’ера

Выхаванец мінскай школы гандбола. Прафесійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сезоны (1998—2000).

У 2000 годзе ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату свету. Пасля гэтага поспеху ў 19-гадовым узросце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клуб краіны — «Цэле».

Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 года супраць зборнай Эстоніі. З клубам выйграў свой першы Кубак Еўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў)[2].

У 2004 годзе прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Афінах супраць зборнай Расіі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы 2006 года (51 гол).

У наступным сезоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барселоне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі[3]. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком Суперкубка 2004/05.

У 2005 годзе Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — іспанскі «Сьюдад-Рэаль», з якім цягам чатырох сезонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Іспаніі. У снежні 2008 з ініцыятывы кіраўніцтва клуба праз квоту на легіянераў прыняў грамадзянства Іспаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэнні неабходнага трохгадовага тэрміна з часу яго апошняй гульні за Славенію.

Улетку 2009 года гандбаліст перайшоў у «Барселону», падпісаўшы з клубам кантракт на 5 гадоў. Сума трансферу склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам свету[4].

У студзені 2010 года Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату свету 2011, аднак праз юрыдычныя перашкоды вяртанне іграка было адкладзенае. У верасні таго ж года Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь.

Улетку 2015 года перайшоў у катарскі клуб «Лехвія». У красавіку—маі 2016 года выступаў за мінскі СКА. У снежні 2016 года зноў апынуўся ў Катары, аднак не здолеў дамовіцца з клубам «Аль-Кіяда» аб умовах кантракта і абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

17 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі[5].

Дасягненні

Статыстыка

Зборная Беларусі
ГодГульніГалы
2001723
2010211
2011848
2012869
201316117
20141072
20151895
20161072
Усяго79507

Узнагароды

Зноскі

  1. Алена Аўчыннікава. Сяргей Рутэнка: «Некаторыя заўзятары лічаць мяне прадажным» // Звязда : газета. — 13 студзеня 2011. — № 6 (26870). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  2. Top 50 Scorers(англ.) . EHF Champions League 2003/04. Velux EHF Champions League. Праверана 7 мая 2015.
  3. Top 50 Scorers(англ.) . EHF Champions League 2004/05. Velux EHF Champions League. Праверана 7 мая 2015.
  4. Щурко, Сергей Звезда не в гости к нам. «Барса» & Беларусь. Сергей Рутенко: уж как-нибудь без Карабатича(руск.) . Легионеры. Прессбол (20 ліпеня 2009). Праверана 7 мая 2015.
  5. Вядомы гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
  6. Сяргей Рутэнка стаў пяцікратным чэмпіёнам Іспаніі, Наша Ніва
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» Архівавана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Славеніі па гандболе
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па гандболе
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Гандбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ГК Сьюдад-Рэаль
Катэгорыя·Гандбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Ігракі ГК Аркатрон Мінск
Катэгорыя·Ігракі ГК Барселона
Катэгорыя·Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Ігракі ГК СКА Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ГК Цэле
Катэгорыя·Ігракі ГК Гарэнье Вяленье
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прывольным
Катэгорыя·Ігракі ГК Лехвія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гандбалісты Славеніі
Катэгорыя·Гандбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы