У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каўроўскі. Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі (1890, Гомель — 1944 (?), Гомель) — беларускі мастак.
Удзельнік выставак з 1911 года.
У годзе выкладаў у Гомельскай мастацкай студыі-школе імя М. Урубеля (кіраўнік дэкаратыўнай майстэрні). Вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (1921), у майстэрні П. Келіна[ru] ў Маскве (1923). Пасля вартыння з Масквы ў 1924—1926 гадах ізноў выкладаў у студыі-школе імя М. Урубеля, у 1926—1941 гадах — у студыі пры Палацы чыгуначнікаў у Гомелі[2]. Каўроўскі прымаў у студыю ўсіх жадаючых, таму што лічыў, што, калі чалавек і не будзе мастаком, ён стане адукаваным прыхільнікам, мецэнатам, эстэтам, аматарам жывапісу[3].
Беларускі мастак, вучань студыі М. Тарасікаў пісаў, што С. Каўроўскі быў адным з найталенавітых мастакоў з новымі рэвалюцыйнымі поглядамі на мастацтва, які заклікаў сваіх вучняў адзіным фронтам выступіць супраць «гідры контррэвалюцыі ў мастацтве». С. Каўроўскі, успамінаў Тарасікаў, быў вельмі «жывым, прыгожым, высокім, стройным чалавекам з вялікімі выразнымі і абаяльнымі вачамі. Ён падабаўся вучням сваёй унутранай і знешняй прыгажосцю, асабліва дзяўчатам. Каўроўскі марыў пра вялікі калектыў мастакоў-аднадумцаў, таму што адзін індывідуаліст нічога не зробіць са старым перайманнем акадэмічнай школе»[3].
У студзені 1929 г. працы С. Каўроўскага былі прадстаўлены на трэцяй Усебеларускай мастацкай выстаўцы. Атрымаў першую прэмію на першай мастацкай выстаўцы ў Гомель, арганізаванай Гомельскім аддзяленнем Усебеларускага аб’яднання мастакоў у сакавіку 1929 г[3]. У 1927—1932 гадах член Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Жыў у Гомелі[2].