wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каўроўскі. Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі (1890, Гомель — 1944 (?), Гомель) — беларускі мастак.

Біяграфія

Удзельнік выставак з 1911 года.

У годзе выкладаў у Гомельскай мастацкай студыі-школе імя М. Урубеля (кіраўнік дэкаратыўнай майстэрні). Вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (1921), у майстэрні П. Келіна[ru] ў Маскве (1923). Пасля вартыння з Масквы ў 1924—1926 гадах ізноў выкладаў у студыі-школе імя М. Урубеля, у 1926—1941 гадах — у студыі пры Палацы чыгуначнікаў у Гомелі[2]. Каўроўскі прымаў у студыю ўсіх жадаючых, таму што лічыў, што, калі чалавек і не будзе мастаком, ён стане адукаваным прыхільнікам, мецэнатам, эстэтам, аматарам жывапісу[3].

«Тачыльшчык». 1928 г. НММРБ

Беларускі мастак, вучань студыі М. Тарасікаў пісаў, што С. Каўроўскі быў адным з найталенавітых мастакоў з новымі рэвалюцыйнымі поглядамі на мастацтва, які заклікаў сваіх вучняў адзіным фронтам выступіць супраць «гідры контррэвалюцыі ў мастацтве». С. Каўроўскі, успамінаў Тарасікаў, быў вельмі «жывым, прыгожым, высокім, стройным чалавекам з вялікімі выразнымі і абаяльнымі вачамі. Ён падабаўся вучням сваёй унутранай і знешняй прыгажосцю, асабліва дзяўчатам. Каўроўскі марыў пра вялікі калектыў мастакоў-аднадумцаў, таму што адзін індывідуаліст нічога не зробіць са старым перайманнем акадэмічнай школе»[3].

У студзені 1929 г. працы С. Каўроўскага былі прадстаўлены на трэцяй Усебеларускай мастацкай выстаўцы. Атрымаў першую прэмію на першай мастацкай выстаўцы ў Гомель, арганізаванай Гомельскім аддзяленнем Усебеларускага аб’яднання мастакоў у сакавіку 1929 г[3]. У 1927—1932 гадах член Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Жыў у Гомелі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 6 лютага 2022.
  2. 1 2 Сергей Александрович Ковровский 1890−1944
  3. 1 2 3 Художественная жизнь Гомеля в первое десятилетие советской власти

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Нарадзіліся ў Гомелі
Памерлі ў 1944 годзе
Мастакі Беларусі
Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Нарадзіліся ў 1890 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Гомелі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Мастакі паводле алфавіта
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў