wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Дацэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дацэнка. Сяргей Дацэнка (нар. 6 верасня 1987) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец школы кіеўскага «Дынама», гуляў за розныя клубы ніжэйшых украінскіх дывізіёнаў. Выступаў таксама ў Малдове і Узбекістане.

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. На той момант асноўныя абаронцы жодзінцаў Арцём Чалядзінскі і Сяргей Сасноўскі былі траўмаваныя, таму ў цэнтры жодзінскай абароны здолеў замацавацца Дацэнка разам са сваім суайчыннікам Сяргеем Мельнікам. Заставаўся іграком асновы да канца сезону 2014.

У сезоне 2015 ужо трывала гуляў у цэнтры абароны аўтазаводцаў, часам таксама выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У ліпені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезону 2015[3]. З верасня 2015 года не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4].

У лютым 2016 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Абалонь-Бровар»[5]. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. У складзе магіляўчан замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і неўзабаве далучыўся да кіеўскага «Арсенала»[8]. У пачатку 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб кіеўкага клуба.

Зноскі

  1. Sergiy Datsenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Торпедо-БелАЗ” подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко
  3. “Торпедо-БелАЗ” продлил контракт с Сергеем Даценко
  4. Сергей Даценко покинул “Торпедо-БелАЗ”
  5. “Оболонь-Бровар” подписал Даценко
  6. Украинский защитник Сергей Даценко стал игроком “Днепра”
  7. Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
  8. Бушман и Даценко стали игроками «Арсенала»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Геліяс Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Самарканд
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Андыжан
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Княжа-2 Шчаслівае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафком Бравары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны