wd wp Пошук:

Сянаж

Сянажныя вежы. Штат Індыяна, ЗША

Сяна́ж — грубы корм з правяленых дзікарослых траў і кармавых культур.

Скошаныя і правяленыя расліны пасля правяльвання да вільготнасці 45—55[1] % шчыльна закладваюць у герметычныя сянажныя сховішчы (сянажныя вежы або траншэі). З мэтай паскарэння падвяльвання сыравіну здрабняюць, бабовыя расліны дадаткова плюшчаць. Ва ўмовах нізкай вільготнасці затрымліваецца рост бактэрый, а герметызацыя дазваляе пазбегнуць развіцця плесні.

Спажывецкая каштоўнасць сенажу абумоўлена высокім утрыманнем сухога рэчыва і захоўваннем найбольш каштоўных частак раслін. Здрабненне зыходнай сыравіны дазваляе праводзіць механізаваную раздачу корму жывёлам. Дзякуючы нізкай вільготнасці, сянаж не замярзае.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ГОСТ 23637-90

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сельская гаспадарка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара