wd wp Пошук:

Сямён Аляксандравіч Альтшулер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альтшулер. Сямё́н Алякса́ндравіч Альтшу́лер (24 верасня 1911, Віцебск — 24 студзеня 1983) — расійскі фізік, стваральнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму. Член-карэспандэнт АН СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і віцебскіх яўрэяў. Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1932), дзе працаваў з 1934 г. (з 1954 загадчык кафедры). У 1977—83 гг. член Прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР.

Навуковыя працы па магнітнай радыёспектраскапіі, электронным парамагнітным рэзанансе, тэорыі парамагнетызму. Прадказаў (разам з І. Я. Тамам; 1934) наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў велічыню. Адкрыў (разам з Б. М. Козыравым і С. Г. Саліхавым; 1948) звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. Прадказаў акустычны парамагнітньі рэзананс (1952; зарэгістраваны як адкрыццё ў 1974), пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў (1966).

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 26 ліпеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў Казані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак