wd wp Пошук:

Сяльцоўскае

Сяльцо́ўскае, Сяльча́нскае — возера на мяжы Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, каля вёсак Карнацкія і Сяльцо. Размешчана за 47 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў, за 39 км на паўночны ўсход ад Глыбокага.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Плошча вадазбору 5,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 18 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая (паўднёвай частцы возера заліў). На возеры востраў плошчай 0,4 га. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.

На ўсход ад возера аўтамабільныя дарогі Н3400, Н3080, Н3052

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна