wd wp Пошук:

Сядзіба Сухадольскіх

Сядзіба Сухадольскіх — сядзіба ў вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

Апісанне

Сядзіба забудаваная ў 1791 годзе паводле фундацыі Смаленскага кашталяна Антона Сухадольскага, дабудоўвалася ў XIX стагоддзі.

Да сёння ад рагозніцкай сядзібы захаваліся парк з двума ставамі і алеяй, сядзібны дом, уязная брама, некалькі мураваных гаспадарчых пабудоваў, непадалёк брамы з левага боку стары склеп. У сядзібе зараз месціцца кіраўніцтва мясцовым сельскагаспадарчым кааператывам, яки носіць імя Адама Міцкевіча.

У сядзібе некалі гасцяваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, гадаваліся ўнукі Антона Сухадольскага Януар Сухадольскі, вядомы жывапісец-баталіст, удзельнік паўстання 1830 году і яго брат Райнольд Сухадольскі, паэт, аўтар паўстанцкіх песень[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2022.
  2. Вялікая Рагозніца — былое гняздо роду Сухадольскіх
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сухадольскія герба «Слепаўрон»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікая Рагозніца
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі