wd wp Пошук:

Сядзіба Свентаржэцкіх

Сядзіба Свентаржэцкіх — былая сядзіба ў в. Бярозаўка, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.

Апісанне

Драўляная капліца
Алея

Сядзіба стваралася ў некалькі этапаў, таму вызначыць дакладна яе першапачатковую планіроўку цяжка. У апошні час прыняла эклектычныя рысы. З ХІХ ст. добра захаваліся 2 вадаёмы на мясцовым вадатоку, адзін з іх (заходні) асабліва вялікі (да 2 га).

Сядзіба не мае выразнай асноўнай восі. Вадаёмы і парк кампазіцыйна не звязаны з яе параднай часткай. Сядзібны дом размяшчаўся збоку адносна вадаёмаў і парку, да яго прымыкаў гаспадарчы двор (не захаваўся). Парк спланаваны па тыпу эканамічнага ў выглядзе аднаго вялікага баскета. Яго ўтвараюць лінейныя пасадкі ліпы рознага ўзросту. Усходняя алея мае ўзрост больш за 150 гадоў і з’яўляецца фрагментам былой сядзібнай кампазіцыі. Размешчана на адной восі з дамбай паміж вадаёмамі. Ліпы ўтвараюць суцэльную сцяну, месцамі ў ніжняй частцы ствалы зрасліся, вышынёй 25-27 м. Усходняя алея закладзена прыкладна ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Яна добра захавалася, праходзіць уздоўж вуліцы вёскі: шырыня 6 м, вышыня дрэў 22-25 м. Прастора баскета служыла садам (захавалася 12 радоў). У канцы яго была пабудавана Козел-Паклеўскімі капліца (захаваліся сцены). Ізаляванасць, утульнасць капліцы надавала абсадка з боку сада двума радамі бэзу і рабіннікам. Адпаведна ім пракладзены паўкруглы неглыбокі канал, цераз які на восі капліцы меўся масток. У садзе, бліжэй да палаца, ліпы, пасаджаныя шчыльна ў выглядзе авала (захавалася 18 дрэў), утвараюць альтанку. У ёй была падлога, стаяў стол.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бярозаўка (Докшыцкі раён)
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Свентаржэцкія