wd wp Пошук:

Сядзіба Гегера

Сядзіба Гегера — колішняя гарадская сядзіба заможнага гараджаніна Ягора Гегера, якая існавала ў Мінску на рагу вул. Койданаўскай (сучасная Рэвалюцыйная) і плошчы Высокі рынак

Гісторыя

Пад канец XVI ст. у Мінску аселі езуіты. У 1654 годзе смаленскі біскуп Геранім Сангушка за 8000 злотых купіў сядзібу ў Я. Гегера і падарыў яе езуітам[1][2].

У 1723 годзе пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзвядзенне справа ад касцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіума, у якім знаходзіліся пакоі прафесараў і магістраў.

Апісанне

Сядзіба была абнесена высокай мураванай агароджай, надворак нагадваў замкнёны тыл, пра што сведчыць наяўнасць двух брам. Адна брама была размешчана з боку плошчы Высокага рынку, а другая - з боку вуліцы Койданаўскай. Апошняя магла знаходзіцца далей ад яе ў дальнім кутку сядзібы[3].

Сядзіба Ягора Гегера шырынёй 10 м была выцягнута ўздоўж вуліцы Койданаўскай прыкладна на 54 м і, такім чынам, яе плошча магла займаць не меней чым 540 кв. м[3][4]. На плане 1793 г. ад рога паміж Койданаўскай вуліцай і плошчай Высокага рынку цягнецца пабудова ўздоўж вуліцы. Магчыма, даўжыня гэтага будынка адпавядала даўжыні сядзібы Ягора Гегера[3].

Апрача двухпавярховага невялікага мураванага жылога дому, на тэрыторыі сядзібы былі стары драўляны дом, стайня, свіран і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

Зноскі

  1. Катэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Архівавана 20 чэрвеня 2006.
  2. Пра што званіў “Феліцыян” да “Тадэвуша”?
  3. 1 2 3 Пётра Русаў. Даследаванне культурнага пласта на тэрыторыі езуіцкага калегіума
  4. Русов П. Деревянные сооружения Менска. - Мн., 1982. - С. 28.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Сядзібы Мінска
Катэгорыя·Плошча Свабоды (Мінск)