wd wp Пошук:

Сюзанэ

Сюзанэ

Сюзанэ, сюзані (тадж.: Сўзана, узб.: So’zana, перс.: سوزندو) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўяўляе сабой ручную вышыўку па баваўнянай (часам шаўковай) тканіне шаўковымі ці баваўнянымі ніткамі, распаўсюджаны ў Таджыкістане, Узбекістане і Іране. Слова сюзанэ з персідскай мовы (сузан) азначае іголку. Мастацтва вырабу такіх тканін у Іране называецца сузандозі (перс.: سوزندوزی).

Гісторыя

Лічыцца што мастацтва сюзанэ узнікла ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзяў, але некаторыя спецыялісты мяркуюць, што яны былі прыдуманыя нашмат раней. У пачатку 15 стагоддзя пасол Кастыліі Руй дэ Клавіха Гансалес(руск.) бел. які быў у Тамерлана ў Самаркандзе, пакінуў падрабязныя апісанні вышывак, якія, верагодна, і былі папярэднікамі сюзанэ.

Тэхналогія стварэння

Бухарскае сюзанэ, на якім добра можна бачыць поласы, з якіх яно складаецца
Вышывальшчыца сюзанэ

Будучае сюзанэ складвалі з некалькіх палос шырынёй каля 40-50 см і сшывалі на «жывую» нітку. Пасля нарыхтоўку раскладвалі на падлозе і малявалі ўзор адразу па ўсёй паверхні спосабам, які дазволіць малюнку захавацца на працягу некалькіх месяцаў да сканчэння вышыўкі[1]. Пасля гэтага сюзанэ разбіралі і вышывалі кожную паласу асобна на падрамніку. Пры гэтым як у час вышывання, так і пры сшыванні палос пакідалі наўмысныя памылкі, якія рабіліся, каб падмануць злых духаў, што захочуць праз сюзанэ зрабіць шкоду дому[2]. Гэтыя памылкі маглі быць як яўнымі для хатніх сюзанэ, што застануцца ў сям’і — няроўнае шво, ніткі рознага адцення колеру ў адным элеменце, так і вельмі тонкімі і амаль незаўважнымі для сюзанэ, прызначаных для пасагу або падарункаў сваякам — розны малюнак у кожным куце дывана, неаднолькавыя кветкі ў паўторным арнаменце, «забытыя» элементы[2].

Мастацкае афармленне

Матывы сюзанэ на жаночых сумках

Звычайнымі узорамі сюзанэ з’яўляюцца насценныя дываны прамавугольнай формы, якія часам складаюцца з некалькіх сшытых паміж сабою частак[3], але гэтая тэхніка можа выкарыстоўвацца і на іншых тэкстыльных вырабах: абрусах, покрыўках, коўрыках для малітвы і гэтак далей.

Папулярнымі матывамі вышывак сюзанэ з’яўляюцца геаметрычныя фігуры, лісце, вінаградныя гронкі, кветкі (цюльпаны, гваздзікі, касачы), сонца і луну, а часам і сілуэты птушак і рыб.

Колеравая гама сюзанэ можа дасягаць 10-15 тонаў, але у майстрых, што ствараюць іх, атрымліваецца захаваць раўнавагу і гарманічнасць вышыўкі[4].

Знешні выгляд сюзанэ моцна адрозніваецца ад рэгіёна, паколькі ў кожнай мясцовасці існуе свая мастацкая традыцыя аздаблення вышывак.

Віды сюзанэ

Майстар па вышыванні сюзанэ за працай

Абрадавае значэнне

Ва ўзбекскай традыцыі сюзанэ з’яўляюцца неад’емнай часткай пасагу нявесты. Лічылася, што калі пакінуць незавершаны кавалачак у сюзанэ, то ў доме не скончацца вяселлі, а дачка будзе здаровай[4].

Вывучэнне і даследаванні сюзанэ

Сюзанэ ў музейным інтэр'еры. Палац Сітараі Махі-хаса(руск.) бел.

Сюзанэ лічацца творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і з’яўляюцца часткамі мастацкіх калекцый розных музеяў. Дзякуючы велізарнай збіральнай дзейнасці Вольгі Аляксандраўны Сухаравай, адна з найлепшых ва Узбекістане калекцый узбекскай і таджыкскай вышыўкі захоўваецца ў Самаркандскім музеі[5]. Па выніках яе даследаванняў ужо пасля смерці В. А. Сухаравай на рускай і англійскай мовах была выдана кніга, якую ўпрыгожылі выявы сабраных ёю сюзанэ[6][7].

Сучаснае жыццё сюзанэ

Сюзанэ шырока выкарыстоўваецца ў інтэр’ерах як у краінах, дзе падобныя вышыўкі з’яўляюцца традыцыйнымі, так і ў іншых краінах для стварэння асаблівага ўсходняга каларыту. З іх робяць абрусы, посцілкі, выкарыстоўваюць іх для абіўкі мэблі і ў якасці насценных пано[8].

У філатэліі

У 2009 годзе ва Узбекістане былі выпушчаны паштовыя маркі, якія паказваюць розныя віды мясцовых сюзанэ.

Зноскі

  1. Рисование сюзане (руск.)
  2. 1 2 Ошибки и ловушки в сюзане (руск.)
  3. Сюзане. Декоративное искусство Узбекистана Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
  4. 1 2 Чтобы свадьбы в доме не кончались…Или о чем поет сюзане (руск.)
  5. В Москве издана книга «Сузани. Среднеазиатская средневековая вышивка» (руск.)
  6. Сухарева О. А.(руск.) бел. Сузани. Среднеазиатская декоративная вышивка. Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — «Восточная литература» РАН, Москва 2006 г., ISBN 5-02-018495-0. Тираж: 800 экз.
  7. Все грани традиционной вышивки (руск.)
  8. Сюзане в современном интерьере Архівавана 28 ліпеня 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Культура Таджыкістана
Катэгорыя·Вышыўка
Катэгорыя·Традыцыі Таджыкістана
Катэгорыя·Тыпы дываноў
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Катэгорыя·Культура Узбекістана
Катэгорыя·Традыцыі Ірана
Катэгорыя·Культура Ірана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Традыцыі Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай