wd wp Пошук:

Сэідзі

Сэідзі́ Сэіт-Назар-Хабіб-Хаджа-Аглы (туркм.: Seýdi; 1775, Лама, цяпер Карабекевюльскі этрап, у Лябапскім велаяце, Туркменія — 1836) — класік туркменскай літаратуры, паэт-ваяр.

Біяграфія

Паходзіў з роду Кара-Бекаул, племені эрсары. Бацька будучага паэта быў мулой. Навучаўся ў медрэсэ Шыргазы-хана ў Хіве, пазней у медрэсэ Бухары.

Палкаводзец. Сэідзі ўзначальваў барацьбу туркменскіх плямёнаў супраць уладароў Бухарскага ханства. У 1797 годзе кіраваў адным з туркменскіх атрадаў у бітвах проці войскаў бухарскага эміра Шахмурада. Пацярпеўшы паражэнне, Сэідзі ўцёк спярша ў Хіву. Пазней, па запрашэнні свайго сябра — паэта Зэлілі, перасяліўся ў Кара-Кала, размешчаны ў перадгор’ях Капетдага.

У бітве з персамі ў складзе атрада туркменскага племені гаклен (Кара-Калы) у 1836 г. Сэідзі быў узяты ў палон і забіты.

Творчасць

Свае вершы Сэідзі пісаў на чагатайскай мове. Зацікаўленасць вершамі ў Сэідзі адзначаюць з ранняга ўзросту. Быў паслядоўнікам класіка туркменскай літаратуры Махтумкулі.

Найбольш яскрава талент Сэідзі праявіўся пры стварэнні ім цыклу любоўных лірычных вершаў.

У творчай спадчыне паэта, што дайшла да нашых дзён, шмат павучальных, выкрывальных і героіка-патрыятычных вершаў.

Ліставанне паэтаў Сэідзі з яго сябрам, паэтам-ваяром Зэлілі, стала новай формай паэзіі — эпісталярнай.

Сэідзі быў вядомы не толькі як паэт, але і як бахшы, спявак-апавядальнік, выканаўца туркменскага фальклору.

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Seĭdi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Seidi // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Туркменістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туркменістане
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0