Тоё Сэсю (яп.: 雪舟, 1420, Місу — 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жывапісцаў японскага Сярэднявечча, майстар манахромнага жывапісу. Дзэнскі манах. Вучань японскага мастака Сюбуна.
Нарадзіўся ў 1420 годзе ў паселішчы Акахама, правінцыя Біцю (цяпер вёска Місу, акруга Цукуба, прэфектура Акаяма).
Тоё Ода паходзіў са збяднелай сялянскай сям’і, некалі вядомага роду святароў, жывапісцаў, паэтаў і садаводаў — Тоё. У сям’і хлопчыка называлі Ода — «таполя».
Быў будыйскім святаром. Жыў у храме Секакудзі ў Кіёта, затым у замку Атуі ў Ямагуты (1465).
Вывучаў дзэн ў г. Соя, затым у Кіёта, дзе яго настаўнікам у жывапісе быў Тэнсё Сюбун.
У 1467—1469 Сэсю жыў у Кітаі, куды адправіўся з гандлёвай місіяй. Дабраўся да Пекіна, рабіў там насценныя роспісы, замоўленыя яму Упраўленнем па рытуалах. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў храме Ункакудзі ў Ямагуты, адсюль назва яго мастацкай школы — Ункоку-ру.
У 1469 вярнуўся ў Японію, дзе жыў у правінцыі Бунго (цяпер прэфектура Оіта), затым у манастыры Ункакан ў правінцыі Суо (цяпер прэфектура Ямагуты).
Памёр у Атаёсі ў 1506 годзе.