wd wp Пошук:

Сэйбл

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сэйбл (англ.: Sable) — востраў на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна. Уваходзіць у склад муніцыпалітэта Галіфакс правінцыі Новая Шатландыя ў Канадзе. Мае статус запаведніка. Плошча — 36,2 км². Насельніцтва — 5 чал. (2008 г.)

Гісторыя

Адкрыты ў 1521 г. партугальскімі маракамі. Часцяком наведваўся рыбакамі, аднак з-за частых караблекрушэнняў атрымаў мянушку “могілкі караблёў”. Мяркуецца, што ў XVII ст. або ў XVIII ст. з пацярпелага судна на востраў трапілі коні, якія і ў нашы дні насяляюць сушу. У 1801 г. па загаду губернатара Новай Шатландыі была пабудавана выратавальная станцыя. Пазней усталяваны 2 маякі. У 2011 г. атрымаў запаведны статус.

Геаграфія

Востраў Сэйбл — вузкая паласа пясчанай сушы, якая месціцца на падводным скальным выступе кайназойскай пары. Знаходзіцца ў 285 км на паўднёвым ўсходзе ад Галіфакса ў Новай Шатландыі. Даўжыня сушы — 40,25 км. Найбольшая шырыня — 1,33 км. На востраве багатыя запасы прэснай вады.

Клімат мяккі марскі. Сярэднегадавая тэмпература — 18,6 °C. Частыя моцныя вятры.

Прырода

Фаўна

Натуральная расліннасць прадстаўлена рознымі травамі. У пачатку XX ст. урад Канады фінансаваў пасадкі дрэваў для стабілізацыі глебы, аднак з 80 000 дрэў захавалася толькі 1 хвоя.

Востраў насяляюць птушкі, цюлені, а таксама коні. Па адной версіі, апошнія трапілі на Сэйбл выпадкова з пацярпелага паўднёваафрыканскага судна. Аднак гісторыкі сцвярджаюць, што коні былі наўмысна паселены акадыянцамі ў XVIII ст. падчас перасялення з Канады ў Луізіяну. У 1960 г. урад Канады абвясціў аб ахове дзікіх статкаў коняў на Сэйбл, але іх колькасць стала рэгулюецца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Канады
Катэгорыя·Астравы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта