wd wp Пошук:

Сыраежка пурпурова-чырвоная

Сыраежка пурпурова-чырвоная, сыраежка (Russula obscura Rom.) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—8 см, паўшарападобная ў маладых грыбоў, пазней распасцёртая і ўвагнутая ў сярэдзіне. Край шапкі тоўсты, часам апушчаны ўніз і слаба рубчасты. Колер шапкі ад пурпурова-чырвонага з краю да пурпурова-бурага ў цэнтры. Мякаць крохкая, белаватая з ружаватым адценнем, з прыемным пахам і мяккім смакам. У спелых грыбоў мякаць набывае шараватую афарбоўку. Скурка на шапцы адстае ад краю да сярэдзіны. Ножка даўжынёй 3—8 см і 1—2,5 см у дыяметры, круглая, часам крыху выгнутая, суцэльная, белаватая з ружаватым адценнем. З узростам ножка становіцца рыхлай і набывае брудна-шараваты колер. Пласцінкі прырослыя або свабодныя, шырокія. Колер пласцінак у маладых грыбоў белаваты, з узростам становіцца вохрыста-жоўтым. Споры шыпаватыя, шырокаавальныя, светла-крэмавага колеру.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне

Растуць у хвойных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні, паасобку або невялікімі групамі.

Таксанамія

Сінонімы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Сыраежка
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL