wd wp Пошук:

Сціна Блакстэніус

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эма Сціна Блакстэніус (шведск.: Emma Stina Blackstenius; нар. 5 лютага 1996, Вадстэна, Эстэргётланд) — шведская футбалістка, нападаючая клуба «Гётэбарг» і зборнай Швецыі.

Клубная кар’ера

Блакстениус пачынала сваю кар’еру ў клубе «Вадстэна». У 2012 годзе выступала за клуб у 3-м дывізіёне, забіла 38 галоў і стала лепшым бамбардзірам. Намінавана на прыз лепшай футбалісткі года ў Эстэрготландзе. У 2013 годзе выступала за «Лінчэпінг», у дэбютным сезоне адзначылася 8 галамі і трыма галявымі перадачамі. У студзені 2014 года падоўжыла кантракт з клубам яшчэ на тры гады, пасля заканчэння якога перайшла ў французскі «Манпелье», падпісаўшы трохгадовае пагадненне.

Кар’ера ў зборнай

Як гулец каманды Швецыі, складзенай з дзяўчын не старэйшыя за 19 гадоў, Блакстэніус прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2015 года і разам са зборнай стала чэмпіёнкай Еўропы, таксама стаўшы і лепшым бамбардзірам з вынікам у 6 забітых мячоў (два з іх былі забітыя ў фінале супраць Іспаніі, які завяршыўся з лікам 3:1 на карысць Швецыі). Дэбют за асноўную зборную прыйшоўся на 27 кастрычніка 2015 года, на матч супраць Даніі (перамога 1:0). 8 красавіка 2016 года Сціна забіла першы гол у матчы супраць Славакіі ў Попрадзе. На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра Сціна адзначылася двума галамі ў матчах супраць ЗША і Германіі, заваяваўшы сярэбраны медаль са зборнай.

На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Сціна ў матчы 1/8 фіналу супраць Канады забіла адзіны гол і ў выніку вывела зборную ў чвэрцьфінал (1:0). У матчы чвэрцьфіналу супраць зборнай Германіі забіла гол, а яе каманда атрымала перамогу 2:1 і выйшла ў паўфінал.

Зноскі

  1. Stina Blackstenius // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://bkhacken.se/spelare/stina-blackstenius
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных