wd wp Пошук:

Сціві Уандэр

Сціві Уандэр (англ.: Stevie Wonder, сапраўднае імя Сціуленд Хардэўэй Морыс (англ.: Stevland Hardaway Morris; нар. 13 мая 1950, Сагіна, Мічыган) — амерыканскі спявак, кампазітар , піяніст, барабаншчык, харпер, музычны прадзюсар і грамадскі дзеяч, які аказаў велізарны ўплыў на развіццё музыкі XX стагоддзя, які пакутуе слепатой.

25-разовы лаўрэат прэміі «Грэмі». Адзін з заснавальнікаў сучаснага соўла і рытм-н-блюз. Адзін з самых вядомых вакалістаў у свеце, яго пастаянна ўключаюць у спісы лепшых вакалістаў усіх часоў. Аслеп неўзабаве пасля нараджэння, ва ўзросце адзінаццаці гадоў падпісаў свой першы кантракт з гуказапісвальнай карпарацыяй «Motown Records» і працягвае выступаць і запісвацца на ёй па гэты дзень. Стыві Уандэр з’яўляецца музыкантам-мультыінструменталістам: валодае вакальным дыяпазонам у чатыры актавы і неверагодна складанай вакальнай тэхнікай, віртуозна валодае раялем і усімі відамі сінтэзатараў, ўдарнай устаноўкай, кларнетам, губным гармонікам. Стыві Уандэр дамогся выдатных поспехаў на музычнай ніве, будучы сляпым. Разам з Рэем Чарльзам і Андрэа Бачэлі Стыві Уандэр з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных сляпых музыкаў у свеце.

Некаторыя найбольш вядомыя песні Стыві Уандэра: «My Cherie Amour», «For Once in My Life», «Pastime Paradise», «Superstition», «Living For The City», «Skeletons», «All In Love Is Fair», «Sir Duke», «I Wish», «Isn’t She Lovely». У Беларусі найбольшай вядомасцю карыстаецца песня «I Just Called to Say I Love You». Уандэр запісаў больш за трыццаць хітоў, якія ўваходзілі ў першую дзясятку ў чартах ЗША, напісаў больш за 2000 песень і атрымаў рэкордныя 25 прэмій «Грэмі», прысуджаныя за вышэйшыя дасягненні ў галіне гуказапісу. Таксама ён вядомы сваёй працай у якасці палітычнага актывіста, у тым ліку яго кампаніяй 1980 года аб наданні дню нараджэння Марціна Лютэра Кінга статусу нацыянальнага свята ў ЗША. З гэтай нагоды Уандэр, які ўжо быў да таго часу вядомым абаронцам правоў афраамерыканцаў, запісаў песню «Happy Birthday», цалкам прысвечаную кампаніі ў падтрымку свята. У 2009 годзе Стыві Уандэр быў абвешчаны пасланнікам ААН. У 2008 годзе часопіс «Billboard» апублікаваў спіс «100 найлепшых артыстаў усіх часоў», у якім Уандэр заняў пяты радок.

Стыві Уандэра называюць адным з найвялікшых музыкаў нашага часу:

Апошні на дадзены момант студыйны альбом «A Time to Love» выйшаў у 2005 годзе. Пласцінка дэбютавала адразу на пятым месцы амерыканскага поп-чарта. Яна атрымала масу станоўчых водгукаў ад крытыкаў, прэмію «Грэмі» за лепшы мужчынскі поп-вакал («From The Bottom Of My Heart») і на лета 2007 года быў прададзены тыраж 169 тысяч копій. Апошні афіцыйны канцэртны альбом Стыві Уандэра выйшаў у 2008 годзе, гэта запіс з лонданскага канцэрта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 лютага 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771280 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Stevie Wonder // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771280 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 6 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  6. AllMusic — 1991.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мічыгане
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта