wd wp Пошук:

Сцяфан Барысавіч Міхалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалёў. Сцяфан Барысавіч Міхалёў (нар. 10 сакавіка 1926, в Караблёва, Смаленская вобласць, Расія — 13 верасня 2014, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (1955). З 1957 года на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, інжынер-тэхнолаг, галоўны тэхнолаг.

З 1967 года дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК, г. Мінск). У 1985—1992 гадах генеральны дырэктар НДА «Цэнтрсістэм» — дырэктар ЦНДІТК.

Навуковая дзейнасць

Работы ў галіне тэорыі стварэння аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Тэарэтычна абгрунтаваў і распрацаваў метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання прадпрыемствамі, тыпізацыі элементаў аўтаматызаваных сістэм. Правёў даследаванні па вывучэнні структур складаных аўтаматызаваных сістэм праектавання вырабаў і тэхналогіі, іх дэкампазіцыі і інтэграцыі.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 25 кніг і брашур.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР (1984) за распрацоўку тэарэтычных асноў, стварэнне і шырокае ўкараненне арганізацыйнага кіравання з выкарыстаннем ЭВМ.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), Дружбы народаў (1986), «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[1].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Стэфан Барысавіч Міхалёў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумяцкім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»