Сцярве́ль — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Юравічы, у басейне ракі Акунёўка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
Злучана ручаём з ракой Сцярвінка.