wd wp Пошук:

Сцяпан Міхайлавіч Кірычук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірычук. Сцяпан Міхайлавіч Кірычук (нар. 18 мая 1949, в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі. Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў з пуцявога рабочага Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1968 годзе закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 1985 годзе Уральскі электрамеханічны інстытут. Больш 20 гадоў прапрацаваў на чыгунцы.

З 1990 года працуе ў муніцыпальных органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.

У 2005 годзе быў выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню. Быў старшынёй Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.

Узнагароды

Узнагароджаны медалем «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством» IІ ступені (1998), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), ордэнам Аляксандра Неўскага (2015), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, знакам «За заслуги перед Тюменской областью» (2019). У 2017 годзе пастановай Цюменскай абласной Думы ад 22.06.2017 г. № 601 °C. М. Кірычуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Цюменскай вобласці»[1].

Зноскі

  1. КІРЫЧУК СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Дактары сацыялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Цюмені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Цюменскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Цюмені