wd wp Пошук:

Сцяпан Іосіфавіч Курч

Сцяпан Іосіфавіч Курч (31 мая 1850, маёнтак Вусце, Магілёўская губерня — 11 студзеня 1906, Мінск) — расійскі генерал-маёр беларускага паходжання, ваенны цэнзар Віленскай ваеннай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.

Паходжанне

Шляхецкі род Курчоў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя, яго прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі.

Стэфан Курч нарадзіўся 31 мая 1850 года ў маёнтку Вусце Магілёўскай губерні. Бацька — беларускі шляхціч Іосіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці — Надзея Васілеўна Бібікава, дачка расійскага генерала В. А. Бібікава.

Пачатак ваеннай кар’еры

Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскім Інжынерным Вучылішчы, з якога у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.

У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк.

У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і праз месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сібірскай ваеннай акругай з залічэннем маёрам па армейскай пяхоце.

Руска-турэцкая вайна

З пачаткам Руска-турэцкай вайны Сцяпан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, у складзе якога прымаў удзел у штурме Плеўны 8 ліпеня 1877 года. Потым пераведзены ў 17-ы пяхотны Архангелагародскі полк. У баі 28 лістапада Архангелагародскі полк першым прыйшоў на дапамогу грэнадзёрам супраць прарыву войска Асмана-пашы. Далей быў зімовы пераход праз Балканы і паспяховы штурм Чыфліка. За бездакорную службу Сцяпан Курч быў узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 2 ступені з мячамі, Св. Ганны 2 ступені з мячамі і Св. Уладзіміра 4 ступені з мячамі і бантам. Пасля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сібірскай ваеннай акругі.

Апошнія гады

У 1881 годзе ўзведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сібірскага міннага батальёна. Потым паслядоўна камандаваў 30-й рэзервовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897).

14 траўня 1896 года ўзведзены ў генерал-маёры і з 1897 года камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й, 2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 года — 50-й рэзервовай пяхотнай брыгадай.

У 1905—1906 гадах — ваенны цэнзар Віленскай ваеннай акругі[1]. Гэты час разам з дзецьмі жыў у Мінску па адрасе: вул. Захар’еўская, дом 16.

Памёр у студзені 1906 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[2].

Сям’я

Зноскі

  1. РГВИА, ф. 409, оп. II, д. 34128, л. 13-21, п/с 349—210
  2. «Минская речь». 1906. 15 января., № 11. С. 3
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Курчы (род)
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе