wd wp Пошук:

Сцяпаныч

«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2] Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]

Сюжэт

Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Удоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.

У ролях

Акцёр Роля
Сяргей Усцінаў Сцяпаныч Сцяпаныч
Юлія Швабовіч Зоя Зоя
Алег Волчак начальнік
Міхаіл Варанцоў наркаман
Андрэй Гурын Дымон напарнік Дымон
Ігар Чэпіга другі напарнік
Дзмітрый Міцкевіч ДПС
Юлія Шэўчук Ірына палюбоўніца Ірына

Здымачная група

Зноскі

  1. «Степаныч». Первый независимый YouTube-сериал о белорусской милиции! Премьера 1 июня(руск.) , «Белсат» (01.06.2019). Праверана 17 лютага 2020.
  2. Сериал «Степаныч» уже в сети.(руск.) . «Правовая инициатива» (1 чэрвеня 2019). Праверана 17 лютага 2020.
  3. Сериал «Степаныч» — скоро премьера!(руск.) . «Правовая инициатива» (27 мая 2019). Праверана 17 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2019 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэлесерыялы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)