wd wp Пошук:

Сцяг Эсваціні

Дзяржаўны сцяг Эсваціні быў прыняты 30 кастрычніка 1967 года. Уяўляе сабой палотнішча з пяццю гарызантальнымі палосамі; па парадку зверху, блакітнай, жоўтай, чырвонай, жоўтай і блакітнай. На цэнтральнай, чырвонай паласе намаляваныя дзве дзіды і посах, па-над імі афрыканскі шчыт. Кій і шчыт ўпрыгожаны injobo — дэкаратыўнымі пэндзлікамі; намаляваныя на сцягу injobo з птушыных пёраў абазначаюць караля.

Кожны з колераў сцягу мае вызначанае значэнне. Чырвоны сімвалізуе былыя бітвы і барацьбу, блакітны — мір і стабільнасць, жоўты — прыродныя рэсурсы краіны. Чорна-белая размалёўка шчыта сімвалізуе мірнае суіснаванне чорнай і белай расы.

Іншыя сцягі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Эсваціні
Катэгорыя·Сцягі 1967 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта