wd wp Пошук:

Сцяг Цюрынгіі

Сцяг Цюрынгіі — афіцыйны сімвал зямлі Цюрынгія. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: белай і чырвонай. Прапорцыі сцяга могуць быць як 1:2, так і 3:5.

Варыянты сцяга

Сцяг існуе ў двух варыянтах: грамадзянскім і дзяржаўным. Грамадзянскі ўяўляе сабой стандартнае бела-чырвонае палотнішча, якое знешне не адрозніваецца ад сцяга Польшчы. На дзяржаўным сцягу намаляваны герб Цюрынгіі, і такі сцяг вывешваецца на ўсіх дзяржаўных установах.

Гісторыя сцяга

Гісторыя Цюрынгіі адлічваецца з 1920 года пасля аб’яднання сямі княстваў: Саксен-Веймар-Эйзенах, Саксен-Гота (без уліку Кобурга, які ўвайшоў у Баварыю), Саксен-Альтэнбург, Саксен-Мейнінген, Народная Рэспубліка Рэйс, Шварцбург-Рудальштат і Шварцбург-Зондэрсгаўзен. У тым жа годзе быў прыняты і сцяг зямлі: бела-чырвоны сцяг з гербам Цюрынгіі ў цэнтры: сем шасціканцовых зорак у барвовым поле, якія ўяўлялі сем аб’яднаных княстваў.

У 1945 годзе падчас перабудовы паваеннай Германіі прускія землі ўвайшлі ў склад Цюрынгіі, і яе герб на сцягу змяніўся: залаты леў сярод васьмі шасціканцовых зорак (Прусію сімвалізавала восьмая зорка). У 1952 годзе ўрад ГДР скасаваў сцяг Цюрынгіі, ён быў адноўлены толькі ў 1990 годзе. На бела-чырвоным палотнішчы з’явіўся новы герб: паласаты леў (чырвоныя і белыя палосы) у блакітным полі сярод васьмі белых шасціканцовых зорак.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі зямель Германіі
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Цюрынгія