wd wp Пошук:

Сцяг Хойнікаў

Сцяг Хойнікаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 жніўня 2001 года № 65.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне падзелена полымяпадобна на дзве часткі — зялёную і белую. У зялёнай — замак жоўтага колеру.

Сцяг створаны з дапамогай асноўных колераў і фігур герба, быў прыняты рашэннем прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 17 красавiка 2001 года № 18 і раённым Саветам дэпутатаў 28 чэрвеня 2001 года № 80[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Хойнікаў
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·2001 год у Беларусі
Катэгорыя·Хойнікі
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2001 года