wd wp Пошук:

Сцяг Хакасіі

Сцяг Хакасіі

Сцяг Хакасіі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Хакасіі. Прыняты 6 чэрвеня 1993 года.

Апісанне

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Хакасія ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з чатырох палосаў. Тры роўнавялікія палосы размешчаныя гарызантальна ў паслядоўнасці: верхняя — сіняга, сярэдняя — белага і ніжняя — чырвонага колеру. Чацвёртая паласа, зялёнага колеру, размяшчаецца вертыкальна, непасрэдна ля дрэўка, аб’ядноўваючы гарызантальныя палосы. У сярэдзіне зялёнай паласы намаляваны салярны знак (знак Сусвету) залацістага колеру. Шырыня кожнай з гарызантальных палосаў складае адну траціну шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2.

Гл. таксама

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі