wd wp Пошук:

Сцяг Французскай Палінезіі

Дзяржаўны сцяг Французскай Палінезіі — прыняты ў 1984 годзе.

Апісанне і сімволіка

Сцяг Французскай Палінезіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з трыма гарызантальнымі палосамі чырвонага, белага і чырвонага колераў. Шырыня цэнтральнай белай паласы ў два разы большая за шырыню чырвоных палос. У цэнтры белай паласы размешчана выява сімвала Французскай Палінезіі: палінезійскае каноэ з чырвонымі ветразямі на фоне 10 сонечных прамянёў і 5 шэрагаў марскіх хваль сіняга і белага колераў.

На каноэ знаходзяцца стылізаваныя выявы пяці чалавечкаў карычневага колеру, якія сімвалізуюць пяць архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё. Акіян сімвалізуе багацце.[1]

Сучасны сцяг быў прыняты 20 лістапада 1984 года на аснове сцяга Таіці[2], які адрозніваецца адсутнасцю ў цэнтральнай частцы сцяга эмблемы.

Па сваім статусе Французская Палінезія з’яўляецца заморскай супольнасцю Францыі, таму нароўні са сцягам Французскай Палінезіі на ўрадавых установах і падчас правядзення афіцыйных мерапрыемствах вывешваецца таксама сцяг Францыі.[1]

Іншыя сцягі

Зноскі

  1. 1 2 French Polynesia(англ.)  (недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 13 студзеня 2009.
  2. Territorial Flag(англ.)  (недаступная спасылка). Tahiti.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1984 года
Катэгорыя·Сцягі Францыі
Катэгорыя·Сцягі 1880 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта