wd wp Пошук:

Сцяг Светлагорска

Сцяг Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку гербавая эмблема — жоўтае сонца.

Сцяг быў сканструяваны на аснове гербавай эмблемы горада з выкарыстаннем тых жа эмалі і металу.

Сцяг быў зацверджаны рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Светлагорска
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 2000 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Светлагорск
Катэгорыя·2000 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта