wd wp Пошук:

Сцяг Садружнасці нацый

Сцяг Садружнасці нацый — адзін з афіцыйных сімвалаў Брытанскай Садружнасці. Сцяг уяўляе сабою сіняе палатно, у цэнтр якога змешчаны залацісты сімвал Садружнасці — літара «C» (ад англ.: commonwealth), выкананая ў выглядзе дзід, якія апяразваюць зямны шар. Усяго на сцягу 61 дзіда, і іх колькасць не ўяўляе лік членаў садружнасці. Прапорцыі сцяга — 1:2.

Гісторыя з’яўлення сцяга

З’яўленне сцяга звязана з сустрэчай глаў дзяржаў-членаў Садружнасці нацый, якая прайшла ў канадскай сталіцы, Атаве ў 1973 годзе. Тады выява, падобная на цяперашні сцяг была змешчана на вымпелы аўтамабіляў прысутных дэлегатаў.

Выкарыстанне сцяга

Сцяг раздзімаецца над лонданскім будынкам Мальбара-хаус (англ.: Marlborough House) — штаб-кватэрай Сакратарыята Садружнасці нацый, а таксама і над іншымі будынкамі, у якіх праходзяць сустрэчы Садружнасці, а таксама мерапрыемствы, звязаныя з яго дзейнасцю.

Спасылкі

Сімвал і сцяг Садружнасці (на англ.)

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Садружнасць нацый
Катэгорыя·Сцягі 1976 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Брытанская імперыя