wd wp Пошук:

Сцяг Саара

Сцяг Саара заснаваны на сцягу Германіі. У цэнтры чорна-чырвона-жоўтага трыкалора, які мае суадносіны бакоў 3:5, змешчаны герб Саара. У адрозненне ад шматлікіх іншых земляў Германіі, Саар выкарыстоўвае адзін і той жа сцяг і ў якасці службовага, і ў якасці грамадзянскага.

Гісторыя

Саар як асобнае тэрытарыяльнае ўтварэнне было заснавана Версальскім дагаворам, паводле якога ён разглядаўся як частка Германіі, але быў перададзены пад кіраванне Францыі. 28 ліпеня 1920 тэрыторыі быў нададзены сцяг з трох роўных гарызантальных палос: сіняй, белай і чорнай. Колеры адсылалі да традыцыйнай сімволікі Прусіі (чорны і белы) і Баварыі (белы і сіні). Гэты сцяг успрымаўся насельніцтвам як акупацыйны і выкарыстоўваўся толькі афіцыйнымі ўстановамі. У 1935, калі Саар вярнуўся пад кіраванне Германіі, ён быў скасаваны.

У 1947 Саар вяртаецца пад кіраванне Францыі ў якасці пратэктарата. Новы сцяг быў падзелены белым скандынаўскім крыжам на чатыры палі. Два левыя палі былі афарбаваны ў сіні, два правыя — чырвоны колеры. Колеры адсылаюць да французскага сцяга.

Пасля ўз’яднання Саара з Германіяй 1 студзеня 1957 года быў уведзены цяперашні варыянт сцяга, прыняты 8 ліпеня 1956 года, на аснове сцяга Германіі з гербам Саара — шчытом, падзеленым на чатыры палі — у сярэдзіне. Чатыры палі сімвалізавалі чатыры гістарычных тэрыторыі: Насау-Саарбрукен, Трырскае архібіскупства, Латарынгію і Пфальц-Цвейбрукен.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Саар
Катэгорыя·Сцягі зямель Германіі
Катэгорыя·Сцягі 1956 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта