wd wp Пошук:

Сцяг Паўночнай Македоніі

Сцяг Паўночнай Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разбежнымі прамянямі. Сцяг увасабляе «новае сонца волі» (макед.: ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Македоніі. Сцяг быў прыняты ў 1995 годзе.

Папярэднія версіі сцяга

Да 1995 года на сцягу было намалявана «Сонца Вергіны», знак цара Старажытнай Македоніі Філіпа II, бацькі Аляксандра Македонскага. Як і назва краіны, гэтая версія сцяга выклікала пратэсты з боку суседняй Грэцыі. Улады Македоніі пайшлі на частковыя саступкі, змяніўшы сцяг, але пакінуўшы назву краіны.

Да 1991 года, калі Сацыялістычная Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі, сцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым контурам зоркі ў верхнім куце каля тронка.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сцягі 1995 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1946 года