Сцяг Нясвіжа — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нясвіж Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 сакавiка 2001 года № 51.
Палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзелена на дзве роўнавялікія часткі — дрэўкавую і вольную. Дрэўкавая частка палотнішча складаецца з чорнай і жоўтай гарызантальных палос; вольная, якая мае тры касіцы, складаецца з трох палос: верхняй — жоўтай, сярэдняй — блакітнай, ніжняй — чырвонай.
Сцяг зацверджаны рашэннем Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 сакавiка 2001 года № 5/43. Аўтар сцяга А. А. Шпунт[1].