wd wp Пошук:

Сцяг Науру

Дзяржаўны сцяг Науру намаляваны ў выглядзе гарызантальнай жоўтай лініі на сінім фоне, якая пралягае пасярэдзіне і вялікай белай 12-канцовай зоркі пад лініяй у левым вуглу. Зорка пазначае месцазнаходжанне краіны ў адносінах да экватара (жоўтая паласа). 12 канцоў зоркі сімвалізуюць 12 плямёнаў Науру. Сіні колер пазначае Ціхі акіян. Сцяг быў прыняты 31 студзеня 1968 года.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Науру
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1968 года