wd wp Пошук:

Сцяг Малайзіі

Сцяг Малайзіі, вядомы пад малайскай назвай Jalur Gemilang («Славуты паласаты») з’яўляецца сімвалам дзяржаўнасці і суверэнітэту Малайзіі і складаецца з 14 гарызантальных чырвоных і белых палос роўнай шырыні, якія ўяўляюць 13 дзяржаў (штатаў) і федэральны ўрад, якія складаюць Малайзію.

Цёмна-сіні крыж у верхнім вуглу ля дрэўка даходзіць уніз да верха пятай чырвонай паласы зверху, сімвалізуе адзінства людзей Малайзіі і ўтрымлівае выяву паўмесяца, які сімвалізуе іслам, афіцыйную рэлігію Малайзіі. 14 прамянёў зоркі азначаюць адзінства 13 дзяржаў (штатаў) з федэральным урадам. Жоўты колер з’яўляецца колерам кіраўнікоў[1]. Спалучэнне трох асноўных колераў — чырвонага, белага і сіняга сімвалізуе сяброўства Малайзіі з Вялікабрытаніяй і адзінства Малайзіі з краінамі Садружнасці (брыт.)[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Malaysia Government`s Official Portal:Malaysian Flag and Coat of Arms(недаступная спасылка)
  2. Bendera Malaysia Архівавана 18 сакавіка 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Малайзіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1963 года