wd wp Пошук:

Сцяг Любані

Сцяг Любані — афіцыйны геральдычны сімвал горада Любань Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 года № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 года № Б-209.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы дзве паласы: верхняя — жоўтага і ніжняя — чырвонага колеру, якія складаюць адпаведна 1/10 і 1/5 шырыні сцяга. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе — стылізаваная жоўтая кветка, на лісці якой дзве жоўтыя птушкі з паднятымі крыламі.

Сцяг і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 лютага 2009 года № 132. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Любані
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 2011 года
Катэгорыя·2011 год у Беларусі
Катэгорыя·Любань
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта