wd wp Пошук:

Сцяг Кюрасаа

Сцяг Кюрасаа — сцяг самакіравальнай дзяржавы Кюрасаа са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Сцяг быў зацверджаны 2 ліпеня 1984 года як сцяг астраўной тэрыторыі Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў Каралеўства Нідэрландаў.

Апісанне

Верхняя сіняя паласа на сцягу пазначае неба, а аналагічнага колеру ніжняя — Карыбскае мора. Сіні колер азначае таксама вернасць астраўлянінаў роднай зямлі.

Цытрынава-жоўтая паласа сімвалізуе ззянне трапічнага сонца над востравам, яго маляўнічую прыроду і жыццярадасны характар астраўлянінаў.

Дзве белых зоркі — сімвалы міру і шчасця. Часам неафіцыйна лічаць, што зоркі пазначаюць уласна востраў Кюрасаа і размешчаны побач маленькі незаселены востраў Малы Кюрасаа.

Зноскі

  1. boletin8-history-antillas

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1984 года
Катэгорыя·Сцягі Нідэрландаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Востраў Кюрасаа