wd wp Пошук:

Сцяг Камянецкага раёна

Сцяг Камянецкага раёна — чаканы сцяг Камянецкага раёна.

Гісторыя

У 2004 годзе з Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пад старшынствам А. В. Праляскоўскага прыйшла прапанова распрацаваць эскіз і зацвердзіць герб і сцяг Камянецкага раёна. Старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Ніна Данілаўна Стасюк адказна паставілася да гэтай прапановы, быў абвешчаны конкурс сярод школ раёна на найлепшы варыянт герба і сцяга. З усіх прац былі адабраны эскізы за аўтарствам Святланы Анатолеўны Постнікавай, на той момант мастачкі раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Сцяг уяўляў сабой трохчастковае палотнішча (1:1,5:1) чырвона-зялёна-чырвонага колеру, у цэнтры палотнішча на зялёным поле размешчаны праект герба раёна[1].

Геральдычны савет эскізы забракаваў і прапанаваў іх дапрацаваць, звярнуўшыся па дапамогу да спецыялістаў. Напрыклад, наконт сцяга была адна істотная заўвага[1]:

Спалучэнне чырвонага і зялёнага, без дадання якога-небудзь трэцяга колеру з’яўляецца няўдалым. У сімволіцы, у прыватнасці, адзначае Ганс Бідэрман, спалучэнне чырвонага і зялёнага ўспрымаецца ў Еўропе як нешта грубае і агрэсіўнае, а ў Кітаі некалі мела выразнае значэнне жыццёвасці.

У першай палове 2022 года на разгляд у Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь накіраваны новы варыянт сцяга, распрацаваны Марынай Міхайлаўнай Ялінскай і мастаком Віктарам Аляксандравічам Ляхарам[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Герб Каменца и Каменецкого района. 02.12.2019
  2. РАЗРАБОТАНЫ ФЛАГ И ГЕРБ КАМЕНЕЦКОГО РАЙОНА
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Камянецкі раён
Катэгорыя·Сцягі раёнаў Беларусі