wd wp Пошук:

Сцяг Ельска

Сцяг Ельска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Ельск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2001 года № 48.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — два мячы белага колеру рукаяццямі ўніз, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.

Сцяг зацверджаны рашэннямі Ельскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 лістапада 2000 года № 472 і Ельскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2000 года № 29. Аўтар сцяга А. А. Шпунт[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Ельска
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·2001 год у Беларусі
Катэгорыя·Ельск
Катэгорыя·Сцягі 2001 года