Сцяг Дзятлава — сцяг горада Дзятлава Дзятлаўскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У ніжняй частцы яго гарызантальна размешчаны знізу ўверх тры роўныя па памеры паласы белага, зялёнага і жоўтага колеру адпаведна, кожная з якіх складае 1/10 шырыні палатна сцяга.