wd wp Пошук:

Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — гарызантальна выцягнутае (3:5) прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох палос роўнай шырыні: чорнай наверсе, чырвонай у сярэдзіне і залатой унізе, з гербам ГДР у цэнтры. З моманту ўтварэння ГДР у 1949 годзе да 1959 года, сцяг ГДР выглядаў гэтак жа, як і сцяг ФРГ. Герб быў распрацаваны ў 1955 годзе і дададзены да сцяга ГДР толькі ў 1959 годзе. У такім выглядзе сцяг выкарыстоўваўся як нацыянальны сцяг ГДР да 1990 года.

На гербе намаляваны молат, які сімвалізуе рабочы клас, цыркуль, які сімвалізуе працоўную інтэлігенцыю, і вянок з каласоў пшаніцы, які сімвалізуе сялянства.

Дэманстрацыя гэтага сцяга супярэчыла канстытуцыі ў ФРГ і ў Заходнім Берліне, аднак у 1969 годзе ўрад ФРГ змяніў гэту палітыку.

З чэрвеня па кастрычнік 1990 года, калі адбылося аб’яднанне Германіі, у якасці нацыянальнага сцяга ГДР выкарыстоўваўся сучасны сцяг Германіі.

У наш час сцяг ГДР выкарыстоўваюць заўзятары некаторых футбольных клубаў з усходняй Германіі, дэманструючы яго падчас матчаў на стадыёнах. У сувязі з тым, што заходнегерманскія заўзятары нярэдка вельмі адмоўна рэагуюць на гэту практыку, на некаторых стадыёнах дэманстрацыя сцяга ГДР забаронена.

Ваенна-марскія сцягі

Іншыя сцягі

Першы варыянт сцяга ГДР на камбайне «Сталінец-4», 1954
год

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сцягі Германіі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1959 года
Катэгорыя·Гістарычныя сцягі
Катэгорыя·Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Катэгорыя·Сцягі 1990 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта